Ільля Гаўрылаў
Ільля Гаўрылаў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 верасьня 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005 | Маладэчна-2018 | 19 (0) |
2006 | Дынама Менск | 0 (0) |
2007—2009 | Масква[d] | 0 (0) |
2008 | → Дняпро Магілёў | 1 (0) |
2008 | → Тарпэда-БелАЗ | 13 (0) |
2010 | Валгар[d] | 2 (0) |
2010 | Тарпэда-БелАЗ | 3 (0) |
2011 | Авангард Курск[d] | 25 (0) |
2012—2013 | Хімкі | 20 (0) |
2013 | Ротар Валгаград | 4 (0) |
2014 | Шахцёр Салігорск | 3 (0) |
2015 | Мікашэвічы | 26 (0) |
2016—2017 | Луч[d] | 33 (0) |
2017 | Ротар Валгаград | 4 (0) |
Зборныя | ||
2009 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Ільля́ Гаўры́лаў (нар. 26 верасьня 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. За час выступленьняў у Расеі атрымаў быў расейскі пашпарт, таму ў чэмпіянаце Беларусі лічыўся легіянэрам[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец віцебскага футболу[3]. Футболам пачаў займацца ў веку васьмі гадоў, а ўжо ў 14 гадоў перайшоў у менскае «Дынама», за якое згуляў адзіны матч у Кубку Беларусі[4]. У 2007 годзе разам з Антонам Амельчанкам і Юрыем Жаўновым (якія прыйшлі ў клюб некалькі раней) стаў гульцом клюбу расейскай Прэм’ер-лігі «Масква»[5]. Аднак у першую каманду прабіцца ня здолеў. Гуляў толькі ў першынстве моладзевых каманд, але зразумеў, што хоча гуляць на больш высокім узроўні і папрасіў кіраўніцтва адпусьціць яго ў арэнду.
Гэтак, у 2008 годзе Ільля гуляў у арэндзе ў беларускіх клюбах, як то магілёўскім «Дняпры» і «Тарпэда» з Жодзіна[6]. За «Дняпро» Ільля згуляў усяго адную гульню ў Найвышэйшай лізе. За жодзінскае «Тарпэда» дэбютаваў 10 жніўня 2008 году ў матчы супраць магілёўскага «Савіту», зьявіўшыся ў стартавым складзе і правёўшы ўсю гульню. Па заканчэньні арэнды Гаўрылаў вярнуўся ў «Маскву». У сакавіку 2010 году падпісаў двухгадовы кантракт з астраханскім «Валгаром-Газпрамам»[7], які выступаў у Першым дывізіёне. У камандзе згуляў усяго два матчы, пасьля чаго ў чэрвені 2010 году кантракт на ўзаемную згоду быў скасаваны[8], і Гаўрылаў вярнуўся ў Беларусь, дзе зноў прыяднаўся да жодзінскага «Тарпэда», склаўшы працоўнае пагадненьне на паўгады. Па заканчэньні тэрміну дзеі кантракту Ільля ў якасьці свабоднага агента накіраваўся на прагляд у курскі «Авангард»[9], зь якім у выніку 13 лютага 2011 году падпісаў кантракт. За курскі клюб дэбютаваў 2 траўня ў матчы трэцяга туру Першынства Расеі з саратаўскім «Сокалам». Па заканчэньні сэзону 2011—2012 гадоў пакінуў «Авангард».
13 ліпеня 2012 году было абвешчана аб тым, што Ільля склаў аднагадовую ўгоду з «Хімкамі»[10]. У складзе «Хімкаў» рэгулярна гуляў у асноўным складзе ў ФНЛ. У пачатку чэрвеня 2013 году перайшоў у валгаградзкі «Ротар»[11], але на полі зьяўляўся эпізадычна. У выніку, у 2014 годзе ўжо не зьяўляўся нават на лаўцы запасных, шукаючы новы клюб. У ліпені 2014 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12], дзе быў другім брамнікам пасьля Артура Катэнкі. Паколькі на той час страціў беларускае грамадзянства на карысьць расейскага, таму выступаў у чэмпіянаце Беларусі ў якасьці легіянэра. У лютым 2015 году склад «Шахцёра» ўзмоцніў дасьведчаны брамнік Уладзімер Бушма, пасьля чаго Гаўрылаў выпаў з асноўнай абоймы гарнякоў. У выніку ў сакавіку 2015 году, скасаваўшы кантракт з «Шахцёрам», перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[13], у складзе якога быў асноўным брамнікам.
У лютым 2016 году вярнуўся ў Расію, пасьля прагляду падпісаўшы кантракт з клюбам «Луч-Энэргія»[14]. У складзе новага клюбу трывала гуляў у асноўным складзе. У чэрвені 2017 году зноў стаў гульцом «Ротару»[15], аднак ужо ў верасьні таго ж году на правах свабоднага агента пакінуў каманду[16].
У 2017 годзе стаў абвінавачаным ва ўдзеле ў справе дамоўленых матчаў падчас выступу за «Граніт». У выніку за ўдзел у такіх гульнях спачатку быў аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[17], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[18]. У пачатку 2018 году падпісаў пагадненьне з узбэцкім клюбам «Наўбахорам», аднак у выніку гэтак і не згуляў за яго, неўзабаве пакінуўшы каманду[19]. Пасьля гэтага завяршыў кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2009 годзе згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | –32 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Ilia Gavrilov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Гаврилов заявляется на матчи чемпионата Беларуси в качестве легионера (рас.)
- ^ Илья Гаврилов: «Когда в тебя верят — крылья вырастают». Афіцыйны сайт «Хімкаў» (2012-09-21). Архіўная копія ад 2014-08-21 г.
- ^ 1/8 финала. Повторные матчи. Легок путь в четвертьфинал (рас.) Архіўная копія ад 2015-04-02 г.
- ^ Антон Михашенок (2011-03-04) Путь на Турцию Архіўная копія ад 2013-12-02 г.
- ^ Илья Гаврилов: «В Белоруссии хорошо, но хочется большего» (рас.)
- ^ Илья Гаврилов подписал контракт с астраханским "Волгарь-Газпромом" (рас.)
- ^ Илья Гаврилов покинул "Волгарь-Газпром" (рас.)
- ^ Илья Гаврилов объявился в курском "Авангарде" (рас.)
- ^ В «Химки» перешёл Илья Гаврилов. Афіцыйны сайт «Хімкаў» (2012-07-13). Архіўная копія ад 2013-12-02 г.
- ^ «Ротор» заключил контракт с голкипером Ильей Гавриловым. Афіцыйны сайт валгаградзкага «Ротара» (2013-06-04). Архіўная копія ад 2013-06-13 г.
- ^ "Шахтер" подписал Гаврилова и расстался с Копанцовым (рас.)
- ^ "Гранит" подписал Невмываку, Габовду и Гаврилова (рас.)
- ^ Илья Гаврилов сменил Микашевичи на Владивосток (рас.)
- ^ Илья Гаврилов сменил "Луч-Энергию" на "Ротор" (рас.)
- ^ "Ротор" расторг контракт с Ильей Гавриловым (рас.)
- ^ Вынесены приговоры фигурантам дела о договорных матчах: ограничение свободы и штрафы{{}}
- ^ Дело о договорных матчах: КДК АБФФ пожизненно дисквалифицировал 11 футболистов и Владимира Маковского (рас.)
- ^ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (рас.) Архіўная копія ад 2021-12-13 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 26 верасьня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Масква»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Валгар» Астрахань
- Футбалісты клюбу «Хімкі»
- Футбалісты клюбу «Ротар» Валгаград
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Луч» Уладзівасток
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты