Перайсці да зместу

Ірына Іванаўна Петрусевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Іванаўна Петрусевіч
Нараджэнне 30 лістапада 1976(1976-11-30) (48 гадоў)

Ірына Іванаўна Петрусевіч (нар. 30 лістапада 1976, в. Канічы, Касцюковіцкі раён) — беларуская журналістка і дэпутатка.

Нарадзілася 30 лістапада 1976 года ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці[1].

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» з дадатковай спецыяльнасцю «Руская мова і літаратура», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сродкі масавай інфармацыі», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»[1].

Працоўную дзейнасць пачала малодшай навуковай супрацоўніцай Касцюковіцкага краязнаўчага музея; працавала карэспандэнткай рэдакцыі, выконваючай абавязкі загадчыцы аддзела інфармацыі рэдакцыі раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны»; загадчыцай аддзела інфармацыі, намесніцай галоўнага рэдактара, галоўнай рэдактаркай рэдакцыі; намесніцай старшыні Касцюковіцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях[1]. Дырэктарка інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[1].

Дэпутатка Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].

Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучана ад горада Магілёва)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].

Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Рэспублікі Індыя, Туркменістана[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Саюза журналістаў Беларусі[1].

Узнагароджана ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама[1].