Перайсці да зместу

Адміністрацыйны падзел Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма


Генеральная пракуратура


Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Цэнтральная выбарчая камісія
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Унутраная палітыка


Знешняя палітыка


Ваенная палітыка

Адміністрацыйны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі

[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з’яўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласцей. Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Тэрыторыя раёна падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання.

Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам з іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.

Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з’яўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстання (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, тэрыторыі помнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэння і інш.).

Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыццяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.

Падзел тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]

Падзел краіны

[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйны падзел РБ

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласцей і тэрыторыю сталіцы — горада Мінск:

  1. Брэсцкая вобласць. Цэнтр — Брэст.
  2. Віцебская вобласць. Цэнтр — Віцебск.
  3. Гомельская вобласць. Цэнтр — Гомель.
  4. Гродзенская вобласць. Цэнтр — Гродна.
  5. Мінская вобласць. Цэнтр — Мінск.
  6. Магілёўская вобласць. Цэнтр — Магілёў.
  7. горад Мінск.

Коды 1-8, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны. Для Мінска ёсць два коды — 7 і, з 2025 года, 8.

Падзел абласцей

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Станам на 1 студзеня 2009 года, колькасць раёнаў — 118[1], з якіх 16 раёнаў у Брэсцкай вобласці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гродзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Мінскай, 21 — у Магілёўскай.

  • Нацыянальны атлас Беларусі / Складз. і падрыхт. да друку Рэсп. унітарн. прадпрыемствам «Белкартаграфія» у 2000—2002 гг., Гал. рэдкал. М. У. Мясніковіч (старшыня) і інш. — Мінск : Белкартаграфія, 2002. — 292 с.