Алена Анатолеўна Хіля
| Алена Анатолеўна Хіля | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 лютага 1975 (50 гадоў) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Алена Анатолеўна Хіля (нар. 18 лютага 1975, в. Пажыжма, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 лютага 1975 года ў вёсцы Пажыжма Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання»; Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Настаўнік-дэфектолаг»[1].
Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Сярэдняй школе № 2 г. Петрыкава Гомельскай вобласці; метадысткам, настаўніцай-дэфектолагам Петрыкаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; настаўніцай пачатковых класаў, намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктаркай Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Мінскага раёна[1].
Дэпутатка Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, намесніца старшыні Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Мінскай сельскай акругі № 77. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Занесена на Дошку гонару Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі адукацыі і навукі (2011)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Выхоўвае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў