Алена Бачарышвілі
| Алена Бачарышвілі | |
|---|---|
| груз. ელენე ბოჭორიშვილი | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 11 студзеня 1966[1] (59 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | перакладчыца, журналістка, пісьменніца |
| Гады творчасці | з 1999 |
| Мова твораў | руская |
Алена Яфімаўна Бачарышвілі (груз. ელენე ბოჭორიშვილი; 11 студзеня 1966, Тбілісі, Грузінская ССР) — канадская пісьменніца і журналістка грузінскага паходжання, якая піша на рускай мове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 11 студзеня 1966 года ў Тбілісі ў сям’і навукоўцаў. З 13 гадоў займалася журналістыкай. Скончыла факультэт журналістыкі Тбіліскага ўніверсітэта. Працавала спартыўнай журналісткай, пісала сцэнары для дакументальных фільмаў. Першай у Савецкім Саюзе пачала пісаць пра бейсбол і першая з жанчын-журналістак стала прадстаўляць за мяжой газету «Советский спорт»[2].
У 1992 годзе паехала па запрашэнні ў Канаду, дзе пазнаёмілася з будучым мужам Рышарам Шартье, спартыўным журналістам газеты «La Presse». У 2001 годзе нарадзіла сына Жоржа.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1997 годзе напісала першую навэлу «Дробны дождж».
Стала ініцыятарам заснавання новай разнавіднасці рамана — «раман у стэнаграме».
У 1999 годзе ў Манрэальскім выдавецтве «Éditions du Boréal» выйшаў пераклад на французскую мову навелы «Дробны дождж» пад назвай «Скрыня для матыля». Затым у тым жа выдавецтве апублікаваны: «Фаіна» (2006), «Саўкі» (2008), «Галава майго бацькі» (2011) і «Толькі чакаць і глядзець» (2012).
На рускай мове ў 2012 годзе ў часопісе «Новый мир» была апублікаваная аповесць «Чароўная мазь» (рускі варыянт назвы аповесці «Саўкі»).
У 2012 годзе ў выдавецтве «Corpus» выйшаў зборнік аповесцяў «Галава майго бацькі», у які ўвайшлі пяць аповесцей пра Грузію XX стагоддзя. Уладзімір Сарокін у інтэрв’ю назваў Алену Бачарышвілі цікавым сучасным пісьменнікам да сарака гадоў[3].
У пачатку 2015 года выдавецтва «Corpus» падрыхтавала зборнік апавяданняў «Толькі чакаць і глядзець», у які ўвайшлі чатыры раней не публікаваныя творы Алены Бачарышвілі і тры тэксты, ужо выдадзеныя на рускай мове. Адбылося чытанне аповесці «Опера» на сцэне валгаградзкага тэатра «Царыцынская опера»[4].
Кнігі перакладзены на французскую, італьянскую, чэшскую, румынскую, польскую, партугальскую і грузінскую мовы. У 2010 годзе на грузінскай мове была выдадзена аповесць «Опера», у 2016 годзе — зборнік «Стэнаграфічная раманы», у які ўвайшлі аповесці «Мае духмяныя дзядкі і пахучыя бабулькі», «Галава майго бацькі» і «Саўкі».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Елена Бочоришвили. Волшебная мазь // «Новый мир». — 2012. — № 2.
- Елена Бочоришвили. Голова моего отца. — Corpus, 2012. — 288 с. — ISBN 978-5-271-41162-5.
- Елена Бочоришвили. Только ждать и смотреть. — Corpus, 2015. — 416 с. — ISBN 978-5-17-087702-7.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Руская прэмія (2015) за зборнік апавяданняў «Толькі чакаць і глядзець».
Зноскі
- ↑ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
- ↑ Елена Бочоришвили
- ↑ Владимир Сорокин: «Гротеск стал нашим главным воздухом»
- ↑ В оперном театре прочитают «Оперу»