Аляксандр Аляксандравіч Куцалай
| Аляксандр Куцалай | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
| Папярэднік | Алег Чакункоў | ||||||
| Пераемнік | Валерый Садоха | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 жніўня 1957 (68 гадоў) Мінск |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксандр Аляксандравіч Куцалай (28 жніўня 1957, Мінск) — беларускі дыпламат.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1984) і Акадэмію Народнай Гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР і пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (1992).
У 1994—1997 гадах працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2001 гадах быў гандлёвым прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь у Манголіі[1]. У 2001—2004 гадах быў Начальнікам упраўлення замежнага гандлю, дырэктарам дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
19 лютага 2004 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам[2]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 верасня 2010 года[3].
21 лютага 2011 года ўзнагароджаны ордэнам Пашаны[4].
Зноскі
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2001 г. № 240 «Аб вызваленні А. А. Куцалая ад пасады Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Манголіі»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 февраля 2004 г. № 102 «О назначении А. А. Куцелая Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Социалистической Республике Вьетнам и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2010 г. № 464 «Об освобождении от должности А. А. Куцелая»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2011 г. № 58 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
