Перайсці да зместу

Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі
Смерць не раней за 1477
Род Чартарыйскія[1]
Бацька Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі[2]
Маці Ганна[d]
Жонка Марыя Дзмітрыеўна[d][3] і Марына Солтанаўна[d]
Дзеці Сямён Аляксандравіч Чартарыйскі[d][4], Саламярэцкага Аляксандраўна з Чартарыйскіх[d][5][6], Міхаіл Аляксандравіч Чартарыйскі[d][4], Уладзімір Аляксандравіч Чартарыйскі[d][4] і Аўдоцця з Чартарыйскіх[d][4]

Аляксандр Чартары́йскі (пам. не раней за 1477) — вялікалітоўскі арыстакрат.

З роду князёў Чартарыйскіх, сын яго пачынальніка князя Васіля.

Вялікі канюшы літоўскі (зг. 1440) вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Незадаволены палітыкай гаспадара, разам з братамі Іванам і Міхаілам арганізаваў змову і забіў вялікага князя Жыгімонта. Уцёк у Маскву.

Намеснік вялікага князя маскоўскага ў Пскове (1443—1447, 1456—1460) і Ноўгарадзе (1447—1456).

У 1461 годзе вярнуўся ў ВКЛ і атрымаў ад вялікага князя Казіміра Лагойск, Асташын, Камянец.

У 1452 годзе ажаніўся ў Ноўгарадзе з княжной Марыяй, дачкой князя Дзмітрыя Шамякі, якая раптоўна памерла ў 1456 годзе. У другім шлюбе, напэўна, пасля 1461 года быў з Марынай, дачкой свайго лагойскага баярына Солтана.

Род Аляксандра Чартарыйскага — лагойская галіна Чартарыйскіх, па мячы згасла на яго сыне Сямёне ў XVI ст.