Аляксей Валер’евіч Дунаеў
| Поўнае імя | Аляксей Валер’евіч Дунаеў | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
11 верасня 2004[1] (21 год) |
||||||
| Грамадзянства |
|
||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||
| Клуб |
|
||||||
| Нумар | 23 | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Аляксей Дунаеў (нар. 11 верасня 2004, Данецк) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», у 2020 годзе пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды, тады ж падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, стаў выступаць у Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», дзе замацаваўся ў складзе.
Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін сустрэчы. У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
19 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Ірана (1:0).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2021 | Д3 | Дняпро-Юні | 20 | 1 | |
| 2022 | Д1 | Дняпро | 24 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Aleksey Dunaev // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Алексей Дунаев подписал первый профессиональный контракт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.