Андрэй Зыгмантовіч
| Андрэй Зыгмантовіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 сьнежня 1962[1][2] (62 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1981—1991 | Дынама Менск | 262 (20) |
| 1991—1992 | Гронінген | 29 (2) |
| 1992 | Дынама Менск | 8 (0) |
| 1993—1996 | Расінг Сантандэр | 87 (1) |
| Зборныя | ||
| 1984 | Soviet Union Olympic football team[d] | 1 (0) |
| 1984—1990 | СССР | 36 (3) |
| 1992—1995 | Беларусь | 9 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2017—2019 | Рух Берасьце | |
| 2020 | Беларусь (да 19)[d] | |
Андрэ́й Зыгманто́віч (нарадзіўся 2 сьнежня 1962 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 2014 годзе выконваў абавязкі галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі (1992, 1994). Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У якасьці футбаліста
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец менскай дзіцяча-юнацкай школы СДЮШАР-5. Паўабаронца выступаў за менскае «Дынама», «Гронінген» (Нідэрлянды) і «Расінг» (Гішпанія). Двойчы ў 1992 і 1994 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам Рэспублікі Беларусь.
Правёў дзевяць матчаў за нацыянальную каманду Беларусі, а таксама 36 матчаў за нацыянальную СССР, у складзе якой узяў удзел у фінальным турніры чэмпіянату сьвету 1990 году.
Трэнэрам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У якасьці трэнэра працаваў у «Нафтане», менскім «Дынама», МТЗ-РІПА, «Коўна», «Сібіры-2» і «Руху». З 27 кастрычніка да 4 сьнежня 2014 год выконваў абавязкі галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі[3], перад гэтым Зыгмантовіч быў асыстэнтам галоўнага трэнэра зборнай Георгія Кандрацьева. Перад сэзонам узначаліў клюб другой лігі «Рух» зь Берасьця[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён СССР: 1982
- Удзельнік чэмпіянату сьвету па футболе: 1990
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andrey Zygmantovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Andrei Zygmantovich // FBref (анг.)
- ^ Андрей Зыгмантович назначен и. о. главного тернера национальной сборной (рас.)
- ^ Зыгмантович возглавит фарм-клуб брестского «Динамо» — «Рух» (рас.)