Асінаўка (прыток Пцічы)
Выгляд
| Асінаўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 11 км |
| Басейн | 126 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°17′07″ пн. ш. 27°47′53″ у. д.HGЯO |
| Вусце | рака Пціч |
| • Каардынаты | 53°20′15″ пн. ш. 27°51′20″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,8 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
Асі́наўка, Яшна-Асінаўка — рака ў Слуцкім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Пціч (басейн Дняпра).
Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 126 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў на торфараспрацоўках за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ладымер, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 2 км ад вёскі Вецярэвічы 2-я. Рэчышча ў верхнім (2,2 км) і сярэднім (2,5 км) цячэнні каналізаванае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 144.
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.