Бажэна Віктараўна Ярэміч
| Бажэна Віктараўна Ярэміч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 26 жніўня 1999[1] (26 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Бажэна Віктараўна Ярэміч (нар. 26 жніўня 1999, Гродна) — дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці (са жніўня 2021 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працавала выкладчыкам-стажорам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2020 годзе прымала ўдзел у нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь». У тым жа годзе прысутнічала побач з А. Лукашэнкам на балі выпускнікоў. Падчас Усебеларускага народнага сходу ўвайшла ў Прэзідыум.
У 2021—2022 гадах уваходзіла ў канстытуцыйную камісію, якая займалася распрацоўкай новай рэдакцыі канстытуцыі.
З 2024 года дэпутатка Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання[2]. У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://lf.grsu.by/index.php?option=com_content&view=article&id=4035&Itemid=209
- ↑ Вынікі выбараў дэпутатаў Мінгарсавета 29-га склікання падвялі на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі(недаступная спасылка)
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- Асобы
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
- Юрысты Беларусі
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання