Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Баранавіцкі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Баранавіцкі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 225409, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79 |
| Старшыня | Раман Барысавіч Жук |
| Сайт | baranovichi.brest-region.gov.by |
Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Баранавіцкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Баранавічаў ў Доме Саветаў (1978, арх. Леанід Макарэвіч)[2] на вул. Савецкая, 79.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Камісія па справах непаўналетнік.
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Аддзел землеўпарадкавання
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Аддзел эканомікі
- Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел культуры
- Аддзел па адукацыі
- Сектар спорту і турызму
- Фінансавы аддзел
- Аддзел унутраных спраў
- Аддзел ЗАГС
- Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Юрыдычны аддзел
- Сектар культуры
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 18 чэрвеня 2024 года — Раман Барысавіч Жук[3]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Л. В. Макарэвіч. Баранавіцкі Дом Саветаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
- ↑ Нового главу района представили в Барановичском райисполкоме (руск.). nashkraj.by. Праверана 23 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- baranovichi.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта.