Беларуская федэрацыя шахмат
| Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя шахмат» | |
|---|---|
| БФШ | |
| Дата заснавання | 1992 |
| Тып | спартыўная федэрацыя[d] |
| Колькасць удзельнікаў | каля 3 000 |
| Старшыня | Сяргей Сычук |
| Краіна | |
|
|
|
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя шахмат» (БФШ) — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па шахматах, папулярызацыяй шахматнага спорту.
Заснавана ў 1992 годзе на грунце федэрацыі шахмат БССР; сябра Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ). БФШ і яе аддзяленні ў абласцях Беларусі арганізуюць шэраг рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турніраў, у тым ліку Чэмпіянаты Беларусі па шахматах.
У ліпені 2018 года рашэннем выканкама БФШ з членаў арганізацыі быў выключаны Уладзіслаў Каташук, вядомы трэнер з Брэста, які задаваў федэрацыі нязручныя пытанні пра развіццё шахмат у краіне, фінансавы бок удзелу ў міжнародных турнірах і іншым[1][2] Гэтае выключэнне шахматысты і трэнеры Беларусі крытыкавалі як па форме, так і па сутнасці[3][4], аднак рашэнне выканкама БФШ зменена не было. Толькі ў лістападзе 2021 года канферэнцыя БФШ аднагалосна аднавіла Каташука ў шэрагах арганізацыі[5].
У кастрычніку 2018 годзе на кангрэсе ФІДЭ ў Батумі Беларусь, па ініцыятыве БФШ, атрымала права правесці ў жніўні 2022 года Сусветную шахматную алімпіяду і кангрэс ФІДЭ, жаночы Кубак свету ў 2020 годзе і мужчынскі Кубак свету ў 2021 годзе[6] (нічога з пералічанага праведзена ў Беларусі не было).
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін Іваноў (2002—2009)
- Леанід Чуро (2009 — 19 мая 2017)
- Анастасія Сарокіна (з 19 мая 2017 па май 2021)[7]
- Сяргей Сычук (з 30 лістапада 2021)[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Официально. /31 июля 2018/ - Открытые шахматы. www.openchess.by. Праверана 13 мая 2025.
- ↑ Иван Сапега. Тренер задал неудобные вопросы – вместо ответа его исключили из федерации. Странная ситуация в белорусских шахматах (руск.). Tribuna.com (20 жніўня 2018). Праверана 4 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Shustin, Aaron. В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (82) (англ.) (10 жніўня 2018). Праверана 13 мая 2025.
- ↑ Shustin, Aaron. В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (83) / Котлеты и Мухи (83) (англ.) (19 жніўня 2018). Праверана 13 мая 2025.
- ↑ Shustin, Aaron. И куда же пришла федерация шахмат? (англ.) (1 снежня 2021). Праверана 13 мая 2025.
- ↑ Разное. Беларусь и ФИДЕ подписали контракт на проведение Всемирной шазматной олимпиады-2022 в Минске (руск.). Прессбол (29 студзеня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Начальник отдела кадров «Белавиа» избран председателем Белорусской федерации шахмат