Перайсці да зместу

Вайныліўскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайныліўскае ўзвышша
укр.: Войнилівська височина
Вайныліўскае ўзвышша
Каардынаты: 49°07′ пн. ш. 24°30′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Украіна
physical
Вайныліўскае ўзвышша
Вайныліўскае ўзвышша

Вайныліўскае ўзвышша (укр.: Войнилівська височина) — перадгорнае ўзвышша на міжрэччы Лімныцы і Сіўкі ў басейне Днястра на тэрыторыі Івана-Франкоўскай вобласці Украіны.

Пераважныя вышыні 300—350 м, максімальная — 365 м (г. Копанка). Характэрны дэнудацыйна-акумулятыўныя формы рэльефу. Пераважаюць высокатэрасныя мясцовасці з хвойна-шыракалістымі лясамі на дзярнова-сярэднепадзолістых глебах (лясістасць каля 30 %). Маюцца яры, апоўзні. Нізкія тэрасы Днястра, Лімныцы, Сіўкі — пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.

На заходніх схілах знаходзіцца горад Вайныліў.

  • Кравчук Я. С. Войнилівська височина // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)