Вялікі Ноўгарад
| Горад | |||||
| Вялікі Ноўгарад | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Великий Новгород | |||||
|
|||||
| 58°31′ пн. ш. 31°17′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Наўгародская вобласць | ||||
| Кіраўнік | Аляксандр Розбаум[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 859 | ||||
| Першае згадванне | 859 (афіцыйна, умоўна) | ||||
| Плошча | 90,08 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 25 м | ||||
| Водныя аб’екты | Ільмень і Волхаў | ||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Шчыльнасць | 2405,6 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 8162 | ||||
| Паштовыя індэксы | 173xxx | ||||
| Аўтамабільны код | 53 | ||||
|
|
|||||
| adm.nov.ru | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Вялікі Ноўгарад (руск.: Великий Новгород, да 1999 года — Ноўгарад) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Наўгародскай вобласці. Насельніцтва 216 699 чалавек (1.01.2007). Размешчаны на Прыільменскай нізіне на рацэ Волхаў, за 6 км ад возера Ільмень. Вытворчасць мінеральных угнаенняў, металаперапрацоўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў Наўгародскім I летапісе пад 859 годам. З канца 10 стагоддзя — значны цэнтр Кіеўскай Русі; у 1136—1478 гадах — сталіца Наўгародскай рэспублікі. Размяшчэнне на стыку шляху «з варагаў у грэкі» з Волжскім спрыяла развіццю ў ім ужо ў 10 стагоддзі рамёстваў, гандлю і культуры. Гандлёвыя сувязі Вялікага Ноўгарада распаўсюджваліся ад Фландрыі і ганзейскія гарадоў да Югорскай зямлі і ад Скандынавіі да Астрахані і Канстанцінопаля. Старажытны Вялікі Ноўгарад — цэнтр рускай культуры, цэнтр летапісання, распаўсюджвання пісьменнасці (Берасцяныя граматы).
У 1546 годзе па колькасці двароў (5159) і насельніцтву (35 тыс. чалавек) займаў сярод рускіх гарадоў 3-е месца (пасля Масквы і Пскова). З развіццём Пецярбурга Вялікі Ноўгарад паступова страчвае сваё гандлёва-эканамічнае значэнне, застаючыся адным з цэнтраў ільнаводства. З 1727 года — цэнтр Наўгародскай губерні.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Кайгарадаў
- Іаан Наўгародскі
- Мікалай Аляксандравіч Гугнін (нар. 1946) — беларускі мастацтвазнавец, педагог, графік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://novgorodstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/novgorodstat/resources/b00dff804edfeae3a933a93467c8ff84/Таблица%2012.pdf
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
- ↑ https://www.cityofrochester.gov/article.aspx?id=8589949399
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі Ноўгарад