Перайсьці да зьместу

Галіна Чорная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галіна Чорная
Галіна Чорная
Галіна Чорная
Народная дэпутатка Ўкраіны
8 красавіка 2014 — 27 лістапада 2014
Прэзыдэнт Аляксандар Турчынаў (в.а),
Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася18 лістапада 1967(1967-11-18) (57 гадоў)
Белы Камень
Золачаўскі раён
Львоўская вобласьць
УССР, СССР
ПартыяУА «Свабода» (з 2007)
Адукацыя
Сужэнец Аркадзій
Дзеці Андрэй

Галіна Міхайлаўна Чорная (па-ўкраінску: Галина Михайлівна Чорна, ў дзявоцтве Мыць, нарадзілася 18 лістапада 1967 году) — ўкраінская палітык, журналістка, галоўны рэдактар газэты Всеукраїнське об’єднання «Свобода» (па-беларуску: Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода») народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня, абраная на парляменцкіх выбарах 2012 году па сьпісе УА «Свабода», была ў сьпісе пад нумарам 30. Атрымала мандат не адразу пасьля выбараў, а 8 красавіка 2014, калі частка дзейсных дэпутатаў пайшлі працаваць ў выканаўчую ўладу. У Вярхоўнай Радзе працавала намесьніцай старшыні ў Камітэце з пытаньняў свабоды слова ды інфармацыйнай палітыкі.

У 1990 годзе скончыла факультэт журналістыкі Львоўскага ўнівэрсытэту імя І.Франка. Балятавалася па сьпісе УА Свабода на выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2014 году пад нумарам 19[1], але сьпіс атрымаў пыдтрымку толькі 4,71% выбаршчыкаў, і партыя не прыняла ўдзел з размеркаваньні мандатаў. Ў Вярхоўнай Радзе 8-га скліканьня працавала памочніцай дэпутата Аляксандра Марчанкі[2]. Ў 2019 годзе ізноў балятавалася да Парляменту па сьпісе «Свабоды» пад нумарам 35[3], але сьпіс не прайшоў 5% бар'ер. Ў 2020 годзе была абраная дэпутаткай Львоўскай абласной рады ад «Свабоды»[4].