Горазд Расоклія
| Горазд Расоклія | ||
|---|---|---|
| макед.: Горазд Росоклија | ||
| ||
| Дата нараджэння | 21 красавіка 1949 (76 гадоў) | |
| Месца нараджэння | ||
| Род дзейнасці | неўролаг | |
| Навуковая сфера | неўрапатолаг, нейраімуналогія | |
| Месца працы | ||
| Навуковая ступень | доктар навук, прафесар | |
| Навуковае званне | член Македонскай акадэміі навук і мастацтваў (з 2007) | |
| Альма-матар | ||
| Узнагароды |
|
|
Горазд Расоклія(макед.: Горазд Росоклија); нар. 21 красавіка 1949) — сучасны паўночнамакедонскі навуковец, спецыяліст у галіне даследаванняў неўрапаталогіі і нейраімуналогіі. З 1992 года — прафесар медыцыны Калумбійскага ўніверсітэта Нью-Ёрка[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горазд Расоклія нарадзіўся 21 красавіка 1949 года ў Скоп’і. Адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1976 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта св. Кірылы і Мяфодзія. Пасля праходжання стажыроўкі працаваў у Клініцы неўрапатолагаў і псіхіятрыі, дзе здзейсніў спецыялізацыю ў дадзеных галінах. З 1978 года працаваў у гэтай установе асістэнтам.
У 1985—1986 гадах Горазд Расоклія праводзіў даследаванні па неўрапаталогіі і неўраімуналогіі ў лабараторыях шпіталя Сальпетрыер у Парыжы. Па вяртанні ў Скоп’е заснаваў новую лабараторыю неўраімуналогіі і імунапаталогіі на базе Клінікі неўрапаталогіі і псіхіятрыі пры медыцынскім факультэце, якой кіраваў з 1987 да 1992 года.
У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Характарыстыка падтыпаў лімфацытаў у тканінах галаўнога мозгу і крыві ў хворых з пухлінамі галаўнога мозгу і іх значэнне для прагнозу і лячэння». У тым жа годзе ён быў абраны дацэнтам на кафедры неўрапаталогіі і псіхіятрыі медыцынскага факультэта.
Зараз свае нейраімуналагічныя даследавання доктар Расоклія працягвае на базе Калумбійскага ўніверсітэта Нью-Ёрка. Праца з сусветна вядомымі экспертамі ў галіне неўрапаталогіі і псіхіятрыі вывела Горазда Расоклію ў лік самых вядомых неўрапатолагаў ЗША і замежжа.
З 1998 да 2005 года быў дацэнтам псіхіятрыі, а з 2005 стаў прафесарам клінічнай псіхіятрыі на кафедры псіхіятрыі Калумбійскага ўніверсітэта.
