Звычайны прэзідэнт
Выгляд
| Звычайны прэзідэнт | |
|---|---|
| | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарысты | |
| Працягласць | 54 хв. |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 1996 |
| IMDb | ID 0117225 |
Звыча́йны прэзідэ́нт (руск.: Обыкновенный президент) — дакументальны фільм рэжысёра Юрыя Хашчавацкага, выпушчаны ў 1996 годзе. Кінаспроба высвятлення перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах у 1994 годзе. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін, у якасці прадзюсара выступіў Пётр Марцаў. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому. Фільм дазваляе вярнуць у памяці факты з нядаўняй гісторыі і гісторыю з пункту гледжання, далёкай ад афіцыйнай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Дзярновіч. Чужое вока // Наша Ніва. — 24 лютага 1997. — № 7—8 (80). — С. 8.(недаступная спасылка)
- Алена Лукашэвіч. Узьлюбі прэзыдэнта або “Машына часу” Юрыя Хашчавацкага // Наша Ніва. — 24 лютага 1997. — № 7—8 (80). — С. 8.(недаступная спасылка)