Кармела Сямёнаўна Цапкаленка
Кармела Сямёнаўна Цапкаленка | |
---|---|
укр.: Цепколенко Кармелла Семенівна | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1955 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музычны педагог, кампазітарка |
Выхаванцы | Святлана Анатольеўна Азарава[d] |
Узнагароды |
Кармела Сямёнаўна Цапкаленка (укр.: Кармелла Семенівна Цепколенко; нар. 20 лютага 1955, Адэса[1]) — украінскі кампазітар, педагог, прафесар (з 2009), кандыдат педагагічных навук, сакратар праўлення Нацыянальнага саюза кампазітараў Украіны. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1962—1973 гадах вучылася ў Адэскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школе імя прафесара П. С. Сталярскага пад кіраўніцтвам прафесараў Г. Д. Бучынскага (клас фартэпіяна) і А. Л. Когана (кампазіцыя). Атрымала музычную адукацыю ў Адэскай кансерваторыі (1973—1979), дзе вывучала кампазіцыю (клас прафесара А. А. Красотава) і фартэпіяна (клас прафесара Л. Н. Гінзбург).
З 1986 па 1989 год вучылася пад кіраўніцтвам прафесара Г. М. Цыпіна ў аспірантуры Маскоўскага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна (цяпер Маскоўскі педагагічны дзяржаўны універсітэт).
Наведвала кампазітарскія майстар-курсы ў Германіі (Дармштадт, 1992, 1994; Байрайт, 1993). Удзельніца шматлікіх міжнародных фестываляў і форумаў.
З 1980 года — выкладала кампазіцыю ў Адэскай дзяржаўнай музычнай акадэміі імя А. У. Нежданавай. У працэсе навучання выкарыстоўвае сваю аўтарскую методыку «Сцэнарная распрацоўка музычнага матэрыялу». Неаднаразова з поспехам праводзіла майстар-класы ў навучальных установах Германіі, Малдовы, Расіі, Швейцарыі, ЗША.
Лаўрэат усесаюзных і міжнародных кампазітарскіх конкурсаў. Атрымлівала гранты ад фонду імя Генрыха Бёля (Германія, 1995), фонду Дома І. Брамса (Германія, 1996), Міжнароднага фонду «Адраджэнне» (Украіна) і Нацыянальнага фонду мастацтваў СІМА (Нью-Ёрк, ЗША, 1996), выйгравала Гранты на творчыя рэзідэнтуры ў Шраяні (Германія, 1998), Ворпсведзе (Германія, 2000), Дзі Гэгэ (Германія, 2002, 2003).
Была ініцыятарам арганізацыі ў 1995 годзе і артыстычным дырэктарам штогадовага фестывалю сучаснай музыкі ўкраінскіх і замежных кампазітараў, пераважна эксперыментальнага кірунку, «Два дні і дзве ночы новай музыкі» у Адэсе. Ініцыятар стварэння, заснавальніца і старшыня праўлення Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Асацыяцыя новай музыкі» — Украінскай секцыі Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі.
Стварыла школу сучаснай кампазіцыі на поўдні Украіны, навучыўшы нямала вучняў, сярод якіх кампазітары, лаўрэаты Нацыянальных прэмій і Міжнародных конкурсаў, у тым ліку, Святлана Азарава.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 70 музычных твораў для аркестра, камерных ансамбляў, вакалу, фартэпіяна, аргана, трох опер і інш.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Трэцяя прэмія Усесаюзнага фестывалю «Студэнцкая вясна» у Ерэване (1978)
- Другая прэмія Усесаюзнага конкурсу кампазітараў у Маскве (1978)
- Заахвочвальная прэмія конкурсу імя Карла-Марыі-фон-Вебера ў Дрэздэне (1983)
- Прыз міжнароднага фартэпіяннага конкурсу ў Францыі (1990, 1993)
- Украінская нацыянальная прэмія імя Барыса Ляташынскага (2001).
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2006).
- Ордэн «За інтэлектуальную адвагу» (2012).
- Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2024)[2].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Муха А. И. Композитори України та української діаспори. — К.: 2004. — ISBN 966-8259-08-4 (укр.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Présence Compositrices — 2020.
- ↑ Указ Президента Украины от 5 марта 2024 года № 143 «О присуждении Национальной премии Украины имени Тараса Шевченко» . Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2024. Праверана 10 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цапкаленка Кармела Сямёнаўна Архівавана 16 лютага 2020.
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Выпускнікі Адэскай нацыянальнай музычнай акадэміі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Оперныя кампазітары
- Педагогі Украіны
- Кампазітары Украіны
- Кампазітары паводле алфавіта