Кафедральны сабор Оўлу
Выгляд
Славутасць | |
Кафедральны сабор Оўлу | |
---|---|
фінск.: Oulun tuomiokirkko[1] | |
![]() | |
65°00′53″ пн. ш. 25°28′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Евангелічна-лютэранская царква Фінляндыі |
Епархія | Оўлуская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Карл Людвіг Энгель[2][3] і Дзяржаўнае ўпраўленне па будаўніцтве Фінляндыі[d][2][3] |
Дата заснавання | 1777 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | oulunseurakunnat.fi/… (фін.) |
![]() |
Кафедральны сабор Оўлу (фінск.: Oulun tuomiokirkko) — лютэранскі сабор у фінскім горадзе Оўлу.
Сабор быў пабудаваны ў 1777 годзе як парафіяльны храм Сафіі Магдалены ў гонар Сафіі Магдалены Дацкай, жонкі шведскага караля Густава III.
Храм згарэў у гарадскім пажары 1822 года. Адноўлены ў 1832 годзе па праектах архітэктара Карла Людвіга Энгеля з выкарыстаннем сцен, якія пацярпелі ад пажару. Падчас рэканструкцыі была прыбудавана званіца вышынёй 56,5 метра.
Кафедральны сабор Оўлу атрымаў статус сабора ў 1900 годзе, калі рэзідэнцыя біскупа была перанесена з Куопіа ў Оулу. Арган з 1939 года.