Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт
| Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Universität Koblenz-Landau | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Universität Koblenz-Landau |
| Міжнародная назва | англ.: University of Koblenz and Landau |
| Заснаваны | 1990 |
| Год закрыцця | 31 снежня 2022 |
| Студэнты | 15 757 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Кобленц, Ландау-ін-дэр-Пфальц |
| Сайт | uni-koblenz-landau.de |
Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт (ням.: Universität Koblenz-Landau) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Кобленц і Ландау-ін-дэр-Пфальц.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт — гэта універсітэт з васьмю спецыяльнасцямі ў двух кампусах ў Кобленцы і Ландау-ін-дэр-Пфальцы, а таксама з сядзібай адміністрацыі вучэльні ў Майнцы.
Папярэднікам універсітэта з 1969 па 1990 год быў Рэйнланд-Пфальцкі навуковы педагагічны каледж. Універсітэт з'яўляецца другім па велічыні універсітэтам у Рэйнланд-Пфальцы з больш чым 17 000 студэнтаў.
У 2018 годзе было прынята рашэнне аб падзеле ўніверсітэта. Да 2023 годзе кампус у Ландау-ін-дэр-Пфальц плануецца аб'яднаць з Кайзерслаўтэрнскім тэхнічным універсітэтам, а кампус у Кобленцы будзе захаваны як асобны ўніверсітэт.
Структура кампусаў
[правіць | правіць зыходнік]Кампус у Кобленцы
[правіць | правіць зыходнік]- Адукацыйныя навукі
- Філалогія і культуралогія
- Матэматыка і прыродазнаўчыя навукі
- Інфарматыка
Кампус у Ландау-ін-дэр-Пфальц
[правіць | правіць зыходнік]- Навукі аб выхаванні
- Культуралогія і сацыяльныя навукі
- Навукі аб прыродзе і навакольным асяроддзі
- Псіхалогія
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 27 лютага 2022.