Перайсці да зместу

Круцянкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Круцянкова
54°43′32″ пн. ш. 31°28′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214528
Код АКАТП 66244836024
Паказаць/схаваць карты
Круцянкова (Расія)
Круцянкова
Круцянкова

Круцянкова (руск.: Крутенково) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 33 км на захад ад Смаленска, за 3 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Радаўка. За 4 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Веліна на лініі МаскваМінск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі