Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт
| Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт | |
| па-латыску: Latvijas Lauksaimniecības universitāte | |
| Заснаваны | 23 сьнежня 1938 |
|---|---|
| Тып | derived public person[d] |
| Месцазнаходжаньне | |
| Краіна | |
| Знаходзіцца ў складзе | ORCID[d][1] і Challenge EU[d] |
| Вэб-сайт | llu.lv (лат.) |
Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт (па-латыску: Latvijas Lauksaimniecības universitāte) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага і прыродазнаўчага профілю, якая знаходзіцца ў Елгаве.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вытокі вучэльні ўзыходзіць да 1863 года, калі ў Рыскім політэхнічным інстытуце быў створаны факультэт сельскай гаспадаркі. У 1919 годзе ён стаў падразьдзяленьнем Латвійскага унівэрсытэту. У 1936 годзе урад Латвіі прыняў рашэньне аб пераводзе сельскагаспадарчага факультэта ў Елгаву і стварэньні сельскагаспадарчай акадэміі. Афіцыйны дакумент аб стварэньні новага ўнівэрсытэту быў падпісаны Карлам Ульманам 23 сьнежня 1938 года.
Сядзібаю ўстановы стаў Елгаўскі палац, але пасьля яго разбурэньня ў 1944 годзе ў выніку ваенных дзеяньняў, унівэрсытэт спыніў свае існаваньне. Ён быў зноў адкрыты ў Рызе як Латвійская сельскагаспадарчая акадэмія. 19 кастрычніка 1957 года Савет Міністраў Латвійскай ССР прыняў рашэньне аб вяртаньні ўнівэрсытэту ў Елгаву. Пераезд трываў да 1964 года.
У 1991 годзе пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіяй акадэмія была перайменавана ў Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт. 6 сакавіка 2018 года сэнат унівэрсытэту зацьвердзіў назву "Latvia University of Life Sciences and Technologies" у якасьці афіцыйнай назвы вучэльні на англійскай мове.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў