Перайсці да зместу

Любечане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Любечане
руск.: Любечане
52°20′07″ пн. ш. 32°21′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1620
Вышыня цэнтра 155 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 236 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243082
Код АКАТП 15228804004
Паказаць/схаваць карты
Любечане (Расія)
Любечане
Любечане

Любечане[2] (руск.: Любечане) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Брахлоўскага сельскага паселішча.

Упершыню згадваецца ў 1620 годзе пад назвай Ляхава Пусташ, а з 1688 года селішча Ляхавы Любачане. У сярэдзіне XIX ст. сяло мае сучасную назву. У сяле дзейнічала драўляная царква, якая верагодна была знішчана падчас вайны.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Пасля распаду СССР сяло апынулася на дзяржаўнай мяжы з Украінай. 2 сакавіка 2023 года дзве асобы загінулі ў выніку дзеянняў дыверсійнай групы[3].