Малая Грынеўшчына
спасылкі, што ёсць, даюць толькі лакалізацыю, а адкуль іншая інфармацыя? нестае спасылак на крыніцы. |
| Населены пункт | |
| Малая Грынеўшчына | |
|---|---|
| 53°51′32″ пн. ш. 32°03′05″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Малая Грынеўшчына або Кіркораўшчына — былы маёнтак, цяпер тэрыторыя Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Размяшчаўся каля цяперашніх вёсак Бабічэўка і Студзянец. , што існаваў з сярэдзіны
Упершыню згаданы ў сярэдзіне XVII стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Належаў Грыневічам, Валовічам, Кіркорам, Асмалоўскім.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, у складзе Надзейкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі.
У XIX стагоддзі належаў Кіркорам, у гэты час яго часта называлі Кіркораўшчынай.
Маёнтак нелажаў да каталіцкай парафіі ў Шумячах, пазней да Мсціслаўскай і Крычаўскай парафій.
Паблізу, у суседнім маёнтку Бабылічы, які належаў Свяршчэўскім, быў касцёл да якога таксама хадзілі жыхары Малой Грынеўшчыны. Маёнтак Бабылічы таксама не захаваўся, станам на 2025 год, ёсць толькі рэшткі сядзібнага склепа і каталіцкіх могілак, у тым ліку з надмагіллямі Свяршчэўскіх.
Бліжэйшыя паселішчы — Бабічэўка, Студзянец, Надзейкавічы, Чэртаўшчына (цяпер Дружба) і Караблёва. Лес у бок Караблёва называўся Літвінаўкая.
Сядзіба ў Малой Грынеўшчыне (Кіркораўшчыне) не захавалася, мясцовасць пад палямі і лесам, часткова ў прыватным карыстанні. Пра маёнтка сведчаць толькі старыя тапонімы і ўспаміны жыхароў навакольных вёсак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Radzima.net: Малая Грынеўшчына
- Radzima.net: Грынеўшчына
- Гриневщина Надейковичская волость, Климовичский уезд (на 1910) (руск.). Familio. Праверана 9 кастрычніка 2025.
- Архіўныя звесткі і сямейныя запісы пра ўласнікаў маёнтка[якія?]
- Гістарычныя матэрыялы аб прыходах Магілёўскай губерні[якія?]