Перайсці да зместу

Марцін камень Кузьмоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін камень Кузьмоўскі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь
physical
Марцін камень Кузьмоўскі
physical
Марцін камень Кузьмоўскі

Кузьмоўскі Марцін камень — геалагічны помнік прыроды Беларусі (з 2008 года). Ляжыць на ўскраіне лесу, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Кузьмы, Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці

З 1935 году меў статус помніка і ахоўваўся ўладамі.

Валун складаецца з шэрага гнейсу са шматлікімі крышталямі граната, жылкамі палявога шпату таўшчынёй да 1,5 см і цёмнакаляровых мінералаў, якія ў асобных месцах утвараюць друзы дробных крышталяў. Валун прынесены ледавіком з тэрыторыі Скандынавіі каля 200 тысяч гадоў таму.