Марыя Андрэеўна Жыдовіч
| Марыя Андрэеўна Жыдовіч | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1906 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 лістапада 1977 (71 год) |
| Род дзейнасці | вучоная, мовазнаўца |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1958) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Марыя Андрэеўна Жыдовіч (19 кастрычніка 1906, Дукора — 12 лістапада 1977) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1958), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі педагагічны тэхнікум (1930). Працавала педагогам ў Бярозаўскай сярэдняй школе Хоцімскага раёна. У 1934 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, затым скончыла аспірантуру Уральскага ўніверсітэта. У 1943 годзе прызначана выкладчыкам беларускай мовы БДУ, які працаваў на станцыі Сходня пад Масквой. З 1944 года дацэнт кафедры беларускай мовы БДУ, у 1951—1953 гадах — дэкан філалагічнага факультэта БДУ.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]
У 1957 годзе выдала падручнік «Курс сучаснай беларускай мовы: Марфалогія». У 1958 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Іменнае скланенне ў беларускай мове: Назоўнік. Ч. 1. Адзіночны лік». Даследавала гаворкі Цэнтральнай Беларусі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 463.
- Прыгодзіч М. Р. Яна была першай // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі: матэр. навук. чытанняў, прысвеч. 100-годдзю з дня нарадж. праф. М. А. Жыдовіч (Мінск, 19.10.2006). — Мінск, 2007. — С. 3-6.
- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Дукоры
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1977 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Дукорскай сярэдняй школы
- Выпускнікі Магілёўскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі Уральскага ўніверсітэта
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Дэканы філалагічнага факультэта БДУ
