Перайсці да зместу

Марыя Друцкая-Любецкая (са Сцыпіёнаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Друцкая-Любецкая
Дата нараджэння 4 сакавіка 1793(1793-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1876(1876-04-07) (83 гады)
Месца смерці
Бацька Юзаф Сцыпіён
Маці Тэрэза з Друцкіх-Любецкіх[d]
Муж Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі
Дзеці Аляксандр Друцкі-Любецкі, Генавефа з Друцкіх-Любецкіх[d], Ядвіга з Друцкіх-Любецкіх[d] і Юлія з Друцкіх-Любецкіх[d]

Марыя Друцкая-Любецкая (4 сакавіка 1793(1793-03-04), Шчучын, Віленскае ваяводства7 красавіка 1876(1876-04-07), Парыж) — арыстакратка, апошняя ўладальніца Шчучына з роду Сцыпіё дэль Кампа (Сцыпіёнаў).

Нарадзілася ў 1793 годзе ў Шчучыне. Была адзінай дачкой Юзафа Сцыпіё дэль Кампа і Тэрэзы Друцкай-Любецкай.

14 лютага 1807 года пабралася шлюбам з братам сваёй маці князем Францішкам Ксаверыем Друцкім-Любецкім, атрымаўшы ў пасаг Шчучын. Нарадзіла 2 сыноў і 5 дачок.

Па смерці мужа ў 1846 годзе стала жыла ў Парыжы.

Памерла ў 1876 годзе, пахавана на могілках Пер-Лашэз.