Перайсьці да зьместу

Мільянарыяс Багата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мільянарыяс
Поўная назва Azul y Blanco Millonarios Fútbol Club S.A.
Заснаваны 18 чэрвеня 1946
Горад Багата, Калюмбія
Стадыён Эль-Кампін
Умяшчальнасьць: 36 343
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэра А
 · 2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
millonarios.com.co (гішп.)

«Мільяна́рыяс» (па-гішпанску: Millonarios) — калюмбійскі футбольны клюб з гораду Багаты. Гэта адзін з самых пасьпяховых і знакавых клюбаў краіны, які ёсьць адным з самых папулярных ня толькі ў Калюмбіі, але і ў Паўднёвай Амэрыцы. З моманту свайго стварэньня ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калюмбіі. Галоўнымі супернікамі клюбу з Багаты ёсьць «Індэпэнд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» ды калійскія клюбы «Дэпартыва» і «Амэрыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой посьпех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргентынскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана.

У 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталямэ, якая месьцілася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ля-Мэрсэд, які належыў школе ў той час. Частка гульцоў мелася назваць каманду «Ўніён Хувэнтуд» (бел. Моладзевы зьвяз), але іншая частка аддавала перавагу назьве «Ўніён Багатана» (бел. Багатыйскі зьвяз). Гульцы вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назве «Хувэнтуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты.

Цягам годам клюб набыў папулярнасьць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасьці нацыянальнай зборнай Калюмбіі. На гэтых гульнях краінаў Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну каманда здабыла бронзавыя мэдалі. У 1939 годзе за клюб гулялі тры аргентынскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клюбу з Багаты. У 1946 годзе клюб аб’яднаўся з клюбам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клюб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргентынскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Пэдэрнэра, Нэстар Росі ды іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 году наведаў Гішпанію, дзе на Сант’яга Бэрнабэў выгулялі мадрыдзкі «Рэал» зь лікам 4:2[2][3]. На думку некаторых адмыслоўцаў гэтая калюмбійская каманда была найлепшай у сьвеце напачатку 1950-х гадоў.

1949, 1951, 1952, 1953, 1959, 1961, 1962, 1963, 1964, 1972
1978, 1987, 1988, 2012–II, 2017–II, 2023–I
1953, 2011, 2022
2018, 2024
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Уругваю Бр Гільерма дэ Аморэс Edit this on Wikidata 1994
4 Сьцяг Коста-Рыкі Аб Хуан Паблё Варгас 1995
5 Сьцяг Калюмбіі ПА Нікаляс Арэвалё Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Калюмбіі Аб Сэрхіё Маскера Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Рамірэс 2002
8 Сьцяг Калюмбіі ПА Дэвар Вікторыя Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Бразыліі ПА Бруну Савію Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Калюмбіі Нап Бэкгэм Кастра Edit this on Wikidata 2003
12 Сьцяг Калюмбіі Бр Дыега Навоа Edit this on Wikidata 1989
13 Сьцяг Калюмбіі Аб Элібэльтан Палясіяс Edit this on Wikidata (ар. Крузэйру) 1993
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Давід Сыльва Edit this on Wikidata (капітан) 1986
17 Сьцяг Калюмбіі Аб Хорхэ Арыяс Edit this on Wikidata 1992
19 Сьцяг Калюмбіі Нап Хуан Карвахаль Edit this on Wikidata 2003
20 Сьцяг Калюмбіі Аб Дановіс Бангера Edit this on Wikidata 1989
21 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Карляс Пэрэйра Edit this on Wikidata 1993
23 Сьцяг Калюмбіі Нап Леанарда Кастра Edit this on Wikidata 1992
26 Сьцяг Калюмбіі Аб Андрэс Льінас Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Калюмбіі Аб Нікаляс Гіральда Edit this on Wikidata 1993
27 Сьцяг Калюмбіі Аб Карляс Сарабія Edit this on Wikidata 2005
28 Сьцяг Калюмбіі ПА Стывэн Вэга Edit this on Wikidata 1998
29 Сьцяг Калюмбіі Аб Алекс Марэна Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Эквадору ПА Сэбастыян Вівэрас 2004
32 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга Джардана Edit this on Wikidata 1995
33 Сьцяг Калюмбіі Нап Алекс Кастра Edit this on Wikidata 1994
34 Сьцяг Калюмбіі Аб Сандэр Навара Edit this on Wikidata 2003
37 Сьцяг Калюмбіі Аб Джоан Эрнандэс Edit this on Wikidata 2006
43 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Марымон Edit this on Wikidata 2004
70 Сьцяг Калюмбіі Нап Эдвін Маскера Edit this on Wikidata (ар. Атланта Юн.) 2001
80 Сьцяг Калюмбіі Нап Крыстыян Каньясалес 1999
88 Сьцяг Калюмбіі Нап Нэйсэр Вільярэал Edit this on Wikidata 2005
99 Сьцяг Калюмбіі Нап Хорхэ Кабэсас Edit this on Wikidata (ар. Ўотфард) 2003
Сьцяг Калюмбіі Бр Іван Арбаледа Edit this on Wikidata 1996
Сьцяг Калюмбіі Нап Раміра Брачэра 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]