Матрона Іванаўна Кузьменка
| Матрона Іванаўна Кузьменка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 23 сакавіка 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 студзеня 2003 (87 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса, педагог |
| Тэатр | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Матрона Іванаўна Кузьме́нка (23 сакавіка 1915, в. Краснаяр, Стэрлітамакскі раён, Башкартастан — 13 студзеня 2003) — беларуская актрыса, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працавала ў тэатрах Фрунзэ, Ташкента, Валгаграда, Масквы, Вільнюса. У 1950—1976 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. У 1978—1993 гадах выкладала ў Мінскім інстытуце культуры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выконвала драматычныя і характарныя ролі. Работам уласцівы натуральнасць, эмацыянальнасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі. Сярод лепшых роляў: Надзея («Выгнанне блудніцы» І. Шамякіна), Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Даша («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Надзея, Малання («Варвары», «Дзеці сонца» М. Горкага), Анісся («Улада цемры» Л. Талстога), матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта) і інш.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з акцёрам Рыгорам Качатковым (1904—1968) мела дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Р. І. Баравік. Кузьменка Матрона Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы тэатра Беларусі
- Нарадзіліся ў Башкартастане