Панторма
| Джакопа Панторма | |
|---|---|
| італ.: Jacopo da Pontormo | |
| Партрэт Джакопа Панторма працы Джорджа Вазары | |
| Імя пры нараджэнні | Jacopo Carucci |
| Дата нараджэння | 24 мая 1494 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 студзеня 1557 (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Бацька | Bartolommeo di Jacopo di Martino[d] |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
| Жанр | партрэт |
| Мастацкі кірунак | маньерызм |
| Уплыў |
Леанарда да Вінчы Андрэа дэль Сарта П'ера дзі Козіма |
| Уплыў на | Джавані Батыста Нальдзіні |
Панторма (сапраўднае імя Jacopo Carucci; 24 мая 1494, Панторма, цяпер прыгарад Эмполі — 2 студзеня 1557, г. Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы, адзін з заснавальнікаў маньерызму.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
У дзесяцігадовым узросце, страціўшы бацьку, Панторма адправіўся ў Фларэнцыю, дзе і правёў усё сваё жыццё. Ён вучыўся ў П'ера дзі Козіма і Андрэа дэль Сарта. У ранніх працах адбіваецца ўплыў Леанарда да Вінчы і Сарта (роспіс люнеты на віле Медычы ў Поджа-а-Каяна). Позні вялікі ўплыў на яго творчасць аказала знаёмства з гравюрамі Дзюрэра. Паступова Панторма адыходзіць ад традыцыі Рэнесансу. Значныя працы: «Хрыстос ва Эмаусе», 1525, Уфіцы, Фларэнцыя; «Мадонна са святым Іосіфам і Іаанам Хрысціцелем», Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Сустрэча Марыі і Елізаветы», царква Сан-Мікеле, Кармін’яна, 1528—1530.
«Зняцце з крыжа»
[правіць | правіць зыходнік]Адной з лепшых лічыцца «Зняцце з крыжа» (1528, Фларэнцыя, царква Санта-Фелічыта). У карціне адсутнічае выразнасць прасторавых адносін, фігуры набліжаны да пярэдняга плану. Адсутнасць цвёрдай апоры кампазіцыі стварае ўражанне няўстойлівасці, падкрэслівае драматызм і напружанасць аднаго з першых твораў маньерызму.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Зняцце з крыжа. 1525-1528. Алтарная карціна ў капэле Капоні царквы Санта-Фелічыта ў Фларэнцыі
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]С. Дзуффи. Большой атлас живописи. — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 116,117. — 431 с. — ISBN 5-224-03922-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джакопа Панторма- Спасылкі на працы Панторма ў музеях свету
- Панторма на Alorence Art Guide
- Панторма. Карціны і біяграфія