Перайсці да зместу

Пармелія пакуллепадобная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пармелія пакуллепадобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parmelia stuppea Tayl., 1847

Сінонімы
  • Parmelia claudelii (Harm.) Vain. (1909)
  • Parmelia perforata var. claudelii Harm. (1897)
  • Parmotrema stuppuem Taylor) Hale (1979)
  • Parmelia trichotera var. claudelii (Harm.) Du Rietz (1924)
  • Parmotrema claudelii (Harm.) M.Choisy (1952)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2041279
MB  343128

Пармелія пакуллепадобная (Parmelia stuppea), або парматрэма пакуллепадобная (Parmotrema stuppuem) — від ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Слаявіна няправільна разеткападобная або невыразнай формы, дыяметрам да 7-12 см, з прыўзнятымі па краях сарэдыёзнымі лопасцямі і злёгку акруглымі або вострымі пазухамі. Лопасці хвалістанадрэзаныя, кучаравыя, з рэдкімі невялікімі раснічкамі па краях. Верхняя паверхня шаравата-зеленаватая, аліўкава-шараватая, шэрая, матавая, бліжэй да краёў бліскучая, гладкая; ніжняя — цёмная, амаль чорная, з чорнымі рызінамі, па краях святлейшая. Сарэдыі валікападобныя, крыху выгнутыя, часам зліваюцца па некалькі разам. Апатэцыі не выяўлены, размнажаецца вегетатыўна (сарэдыямі).

Пашырэнне: Еўразія (Карпаты, Каўказ і Далёкі Усход), Афрыка, Паўночная і Цэнтральная Амерыка. У Беларусі рэдкі від, вільгацелюбны рэлікт субакіянічнай флоры трацічнага перыяду, расце ў шыракалістых лясах на ствалах дубу, ясеню і іншых шыракалістых дрэў.

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5