Пахаванне Гедзіміна (карціна Казіміра Альхімовіча)
| ||
Казімір Альхімовіч | ||
Пахаванне Гедзіміна. 1888 | ||
польск.: Pogrzeb Gedymina | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Нацыянальны музей у Кракаве, Кракаў | ||
(інв. MNK II-a-241[1]) |
«Пахаванне Гедзіміна» (польск.: Pogrzeb Gedymina) — гістарычная карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музеі ў Кракаве.
Палатно з вялікім поспехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вялікі князь Гедымін вёў абарончую вайну з Тэўтонскім ордэнам, паводле падання ваяваў на поўдні Русі да Пуціўля і Бранска, зрабіў Вільню сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У снежні 1341 года загінуў пры аблозе ордэнскага замка Баербург.
Тэма карціны — смутак ад незваротнасці цяжкай страты. З гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну ваяры Гедыміна, якія нясуць на руках цела ўладара. Схіліўшы галовы, следам за імі грамадзяцца простыя людзі ў белых вопратках і лапцях. Побач — магутныя дубы і елкі. А над усім гэтым — цяжкія свінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае святло як сімвал надзеі, што справа Гедыміна па абароне дзяржавы будзе працягнута[2].
Зноскі
- ↑ а б https://zbiory.mnk.pl/en/search-result/advance/catalog/327838 Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ а б Свой Парнас Казіміра Альхімовіча(недаступная спасылка). www.kimpress.by. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 15 кастрычніка 2023.