Перайсці да зместу

Первамайскі (Істопскае сельскае паселішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Первамайскі
руск.: Первомайский
52°25′26″ пн. ш. 32°29′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клімаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 46 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Код АКАТП 15228820005
Паказаць/схаваць карты
Первамайскі (Расія)
Первамайскі
Первамайскі

Первамайскі[2] (руск.: Первомайский) — пасёлак у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Істопскага сельскага паселішча.

У сярэдзіне XIX ст. хутар Раздоры, мелася драўляная каплічка.

Да Лютаўскай рэвалюцыі пасёлак у складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго быў перададзены ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

Вёска Раздоры з 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе пасёлак перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Бранскай вобласці.