Першая ліга чэмпіянату Польшчы па футболе
Выгляд
| Першая ліга | |
| | |
| Краіна |
|
|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА |
| Заснаваная | 30 траўня 1948 |
| Колькасьць камандаў | 18 |
| Прасоўваньне ў | Экстракляса |
| Вылет у | Другая ліга |
| Узроўні ў пірамідзе | Узровень 2 |
| Хатнія кубкі | Кубак Польшчы |
| Дзейны чэмпіён | Медзь (2021—2022) |
|
| |
Пе́ршая лі́га (па-польску: I liga) — другая па значнасьці футбольная ліга Польшчы пасьля Экстраклясы. У падпарадкаваньні Польскага футбольнага зьвязу з моманту ейнага стварэньня 30 траўня 1948 году. У 2008 годзе ліга была перайменавана з Другой лігі ў Першую лігу. У цяперашні час у спаборніцтве змагаюцца 18 клюбаў, з 2002 году ўсе клюбы павінны мець ліцэнзію, якая выдаецца зьвязам[1]. Да 1939 году ў міжваенны час былі шматлікія спробы стварыць другі паводле сілы дывізіён, які б меў нацыянальны ўзровень польскай футбольнай сыстэмы. Аднак, усё спробы правалілася. Замест гэтага праводзіліся рэгіянальныя лігі большасьці польскіх правінцыяў, гэтак званыя A клясы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Foul Play». Warsaw Voice.