Помнік Скандэрбегу (Тырана)
| Помнік | |
| Помнік Скандэрбегу | |
|---|---|
| Sheshi Skënderbeu | |
| | |
| 41°19′39″ пн. ш. 19°49′08″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Тырана |
| Скульптар | Адысэ Паскалі |
| Дата заснавання | 1968[1] |
| Дата пабудовы | 1968 год |
Помнік Скандэрбегу — конны манумент у Тыране, прысвечаны правадыру антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальнаму герою Албаніі Георгі Кастрыёці па мянушцы Скандэрбег, які апяваецца ў народных песнях.
Помнік Скандэрбегу размешчаны ў цэнтры галоўнай плошчы Тыраны, якая таксама носіць яго імя. Помнікі гэтаму нацыянальнаму герою пастаўлены ў многіх гарадах Албаніі, а таксама ў Рыме і Косаве, але самым велічным з'яўляецца манумент, пастаўлены ў цэнтры Тыраны ў 1968 годзе да 500-годдзя з дня смерці героя. Аўтар манумента — выдатны албанскі скульптар Адысэ Паскалі (1903—1985).
Помнік уяўляе з сябе 11-мятровую бронзавую статую, якая ўзвышаецца на каменным пастаменце. Скандэрбег сядзіць на баявым кані, у шлеме з казінымі рогамі і шабляй у руцэ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Скандэрбегу (Тырана)- Skanderbeg Statue (англ.)
- ↑ http://www.visit-tirana.com/things-to-do/attractions/160/skanderbeg-monument-and-square Праверана 13 чэрвеня 2019.
