Прыморскі край
| Прыморскі край | |
| Приморский край | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | Край |
| Уваходзіць у | Далёкаўсходняю федэральнаю акругу |
| Адміністрацыйны цэнтар | Уладзівасток |
| Найбольшы горад | Уладзівасток |
| Іншыя буйныя гарады | Уладзівасток, Находка, Усурыйск. |
| Дата ўтварэньня | 20 кастрычніка 1938 |
| губэрнатар | Сяргей Даркін |
| Афіцыйныя мовы | расейская мова |
| Насельніцтва (2025) | 1 800 000 (26-е месца) |
| Шчыльнасьць | 12,5 чал/км² чал./км² |
| Нацыянальны склад | расейцы — 89,89%, украінцы — 4,54%, карэйцы — 0,86%, татары — 0,7%, беларусы — 0,56%, мардва — 0,21%. |
| Плошча | 165 900 км² (23-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | гара Анік (1933 м) м |
| Месцазнаходжаньне Прыморскага краю | |
| | |
| Мапа Прыморскага краю | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +10 |
| Код ISO 3166-2 | RU-PRI |
| Код аўтам. нумароў | 25, 125 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Прыморскі край (па-расейску: Приморский край) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі. Прыморскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга краю на Хабараўскі і Прыморскі краі».
Плошча краю 165,9 тыс. км², насельніцтва — 2071 тыс. чалавек (2005), сталіца — Уладзівасток. Іншыя вялікія гарады — Находка, Усурыйск, Арцём. Шчыльнасьць насельніцтва: 12,3 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 75,4 %. Па нацыянальнай прыналежнасьці 89,89% расейцы, 4,54% украінцы, 0,86% карэйцы, 0,70% татары, 0,56% беларусы.
Прыморскі край мяжуе з Хабараўскім краем на поўначы, з КНР на захадзе, некалькі кілямэтраў на паўднёвым захадзе ўтвараюць мяжу з КНДР. На поўдні ды на ўсходзе край амывае Японскае мора. Найвялікшае возера — Ханка.
Заходняя частка краю знаходзіцца на Прыханкайскай раўніне, усходнюю займае Сіхатэ-Алінь. Найвышэйшы пункт — гара Анік (1933 м).
У складзе краю — 22 раёны, 12 гарадоў (усе 12 — акругі краёвага падпарадкаваньня). Перасяленцамі зь Беларусі заснаваныя населеныя пункты Церахаўка і Рэчыца ў гонар аднайменных паселішчаў Беларусі.

