Ракшападобныя
Выгляд
| Ракшападобныя | |
Сіваграк (Coracias garrulus L.) | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі (Aves) |
| Атрад | Ракшападобныя (Coraciiformes) |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Coraciiformes | |
Ракшападо́бныя (Coraciiformes) — атрад птушак. Аб’ядноўвае 10 сямействаў, 49 родаў, 194 віды.
Даўжыня да 165 см, маса да 4 кг. Апярэньне шчыльнае, яркаафарбаванае, зь мэталічным адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія.
Пашыраныя пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у рэдкіх лясах, некаторыя — у саванах, стэпах, пустэльнях.
Актыўныя ўдзень. Гняздуюць у дуплах, расколінах скал, норах; некаторыя віды ўтвараюць калёніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны, сіваграк, удод, шчурка залацістая.
Кормяцца казуркамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2 — 6) яек.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ракшападобныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў