Перайсці да зместу

Самуэлева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэлева
Выгляд з боку шашы Н9038
Выгляд з боку шашы Н9038
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 153 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223014
Аўтамабільны код
5
Самуэлева на карце Беларусі ±
Самуэлева (Беларусь)
Самуэлева
Самуэлева (Мінская вобласць)
Самуэлева

Самуэ́лева[1] (трансліт.: Samuelieva, руск.: Самуэлево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Месціцца за 21 км ад Мінска, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1567 годзе як сяло Смолева ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. Напісанне старабеларускай мовай: Смолево, Самолево[2]. У 1588 годзе сяло Самолева — уласнасць В. Невельскага. У 1667 годзе маёнтак Самуэлева, 10 дымоў, уласнасць Т. Кастравіцкага. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Самуэлева трымалі Свянціцкія, потым тут былі кроўныя Радзівілаў Мараўскія, наступнымі кіравалі Карказевіч і Аколавы[3]. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай[d] меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра[d]. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна[d] Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d], сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На землях маёнтка сяліліся «вольныя хлебапашцы». У другой палове XIX стагоддзя маёнтак Сумуэлеў адносіўся да каталіцкай парафіі Анопаль, пазней Кальварыя. Даход маёнтку прыносіў млын на Пцічы і права прапінацыі (вырабу спірту)[3].

Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1876 годзе па амністыі ў маёнтку Самуэлева жыў і займаўся гаспадаркай Мацей Ямант, сын Казіміра, які быў дагэтуль асуджаны на высылку з радзімы за дачыненне да паўстання 1863 года[4]. Краязнавец Аляксандр Ельскі пісаў, што ў канцы XIX стагоддзя ў Самуэлеве жыла засцянковая шляхта[3].

У 1876 годзе ўладальнікам маёнтка Самуэлева быў князь лютэранскага веравызнання Пётр Львовіч Вітгенштэйн, які меў тут 5764 дзесяціны зямлі, гаспадаркай займаліся арандатары, таксама была карчма з гадавым прыбыткам 120 рублёў[5].

У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева Эмерыку Чапскаму[3]. У 1888 годзе ўладальнікам Самуэлева быў граф і тайны саветнік рыма-каталіцкага веравызнання Эмерык Карлавіч Чапскі, які меў 5467 дзесяцін зямлі[6]. У 1913 годзе землеўладальнікам быў Ежы Эмерыкавіч Чапскі, меў 5355 дзесяцін[7].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1918 годзе адкрытая 3-гадовая школа. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У 1920 годзе ў маёнтку створаны племгас «Самуэлева», з 1922 года — саўгас, працавалі стальмашня і шорная майстэрня. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 27 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрытая пачатковая школа, было 33 вучні. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1908 год — маёнтак, 1 двор, 50 жыхароў; млын, 1 двор, 6 жыхароў[8]
  • 1917 год — 10 двароў, 226 жыхароў, з іх 156 беларусаў і 70 палякаў[9]
  • 1941 год — 65 двароў, 231 жыхар
  • 1997 год — 60 гаспадарак, 163 жыхары
  • 1999 год — 158 жыхароў
  • 2009 год — 58 гаспадарак, 159 жыхароў
  • 2019 год — 153 жыхары
  • Дружная вуліца
  • Зарэчная вуліца
  • Кааператыўная вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Сонечная вуліца[10]
  • Гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)
  • Кляновая алея (XIX ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 233.
  3. а б в г SgKP 1889, s. 259.
  4. Матвейчык Д. 2016, с. 657.
  5. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 28.
  6. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 228.
  7. Nad Świsłoczą 1914, s. 103.
  8. Ярмоловичъ В. 1909, с. 178.
  9. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 94.
  10. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)