Перайсці да зместу

Свентаязоры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Свентаязоры
літ.: Šventežeris
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
174 м
Насельніцтва
  • 274 чал. (2001)
Часавы пояс
Свентаязоры на карце Літвы
Свентаязоры (Літва)
Свентаязоры

Свентаязоры[1], таксама Швя́нцяжарыс[2] (літ.: Šventežeris) — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Цэнтр сянюніі. Месціцца на беразе Святога возера[lt], за 8 км на ўсход ад Лаздзеі.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Свентаязоры ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яны ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1598 годзе ў Свентаязорах збудавалі евангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 года — касцёл).

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Свентаязоры апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

На 1827 год у Свентаязорах было 37 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Свентаязоры апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 271 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 295 чал.
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1882)
  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Chlebowski B. Święto Jeziory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 697.