Перайсці да зместу

Трыенафароз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трыенафароз[1] — глісная хвароба драпежных рыб, якая выклікаецца палаваспелымі стужачнымі чарвямі сямейства трыенафарыдаў (Triaenophoridae).

Узбуджальнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Узбуджальнікамі з’яўляюцца віды Triaenophorus nodulosus і Triaenophorus crassus[1].

Палаваспелыя ўзбуджальнікі трыенафарозу жывуць у кішэчніку шчупакоў (канчатковыя гаспадары). Развіццё з удзелам прамежкавых (беспазваночныя, ракападобныя) і дадатковых (недрапежныя рыбы) гаспадароў.

Драпежныя рыбы заражаюцца на трыенафароз пры паяданні інвазаванай недрапежнай рыбы. Хворыя рыбы худзеюць, слабеюць, пры значнай інвазіі гінуць[1].

Перыядычна абследуюць рыб на заражанасць узбуджальнікамі трыенафарозу. У неспрыяльных на гэтую хваробу вадаёмах адлоўліваюць інвазаваных рыб, памяншаюць колькасць у іх шчупакоў[1].

  1. а б в г Трыенафароз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 105