Уладзіслаў Русенчык
| Уладзіслаў Русенчык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 ліпеня 2001[1] (24 гады) | |
| Рост | 191 см[2] | |
| Вага | 88 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | БАТЭ | |
| Нумар | 24 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023— | БАТЭ | 36 (3) |
| 2023 | → Арсэнал Койданаў | 19 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Уладзіслаў Русенчык (нар. 3 ліпеня 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец акадэміі сталічнага клюбу «Дынама». Першым трэнэрам футбаліста быў Яўген Булыка. У далейшым гулец прыяднаўся да акадэміі барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў абараняць колеры дублюючай каманды клюбу. У сакавіку 2023 году на правах арэнды далучыўся да койданаўскага «Арсэналу», у складзе якога дэбютаваў у Першай лізе 23 красавіка ў матчы супраць «Паперпраму», калі зьявіўся на пляцоўцы на 84-й хвіліне матчу. 22 кастрычніка адразу адзначыўся дублем у браму гомельскага «Лякаматыву», чым ня толькі выратаваў матч для каманды, але і дапамог здабыць перамогу. Паводле вынікаў сэзону поруч з клюбам атрымаў падвышэньне да Найвышэйшай лігі. У студзені 2024 году вярнуўся ў БАТЭ, дзе рыхтаваўся да сэзону ды згуляў у двух матчах Кубка Беларусі стадыі 1/4 фіналу супраць менскага «Дынама». У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 16 сакавіка ў матчы супраць «Менску», зьявіўшыся ў першай адзінаццатцы. Празь некалькі дзён склаў з клюбам новы трохгадовы кантракт[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 2018 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 21 студзеня 2018 году ў матчы супраць зборнай Летувы. У жніўні 2018 году браў удзел у таварыскім матчы за зборную Беларусь (да 18 гадоў) супраць зборнай Фінляндыі. У сакавіку 2019 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусь (да 19 гадоў). Дэбютаваў за зборную 25 сакавіка 2019 году ў матчы супраць зборнай Летувы. У кастрычніку 2019 году паўабаронца ў складзе зборнай накіраваўся на кваліфікацыйныя матчы юніёрскага чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Vladislav Rusenchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://fcbate.by/team/base/135
- ^ Шесть игроков продлили контракты с БАТЭ (рас.). Football.by (2024-03-18). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
БАТЭ — цяперашні склад
|
|---|
|
3 Рахманаў · 5 Восіпаў · 6 Мусаханян · 7 Сьвірэпа · 11 Пруднікаў · 14 Целеш · 15 Пашэвіч · 16 Сокал · 21 Кісялёў · 22 Яцкевіч · 23 Рашчэня · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 29 Шарль · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 47 Сахончык · 66 Агееў · 68 Жульпа · 77 Каргбо · 80 Мірскі · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Канцавы |