Федэральны канцлер Германіі
Выгляд
| Федэральны канцлер Германіі | |
|---|---|
| ням.: Bundeskanzler | |
| | |
| Пасаду займае Фрыдрых Мерц з 8 мая 2025 | |
| Узначальвае | |
| Форма звароту | Яго Эксцэленцыя |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | German Chancellery in Berlin[d] і Bundeskanzleramt Bonn[d] |
| Прызначаецца | Федэральны прэзідэнт Германіі |
| Тэрмін паўнамоцтваў | 4 annum |
| Пасада з’явілася | 1949 |
| bundeskanzler.de/… (ням.) | |
Федэральны канцлер Германіі (ням.: Bundeskanzler(in)), таксама часта скарачаецца да проста Канцлер (ням.: Kanzler(in)), а часам транскрыбуецца Бундэсканцлер — кіраўнік ураду Германіі. Прызначае міністраў, а таксама вызначае асновы палітыкі ўраду. Фактычна гэта пасада з найбольшым палітычным уплывам, але згодна з пратаколам яна займае чацвёртае месца пасля прэзідэнта краіны, прэзідэнта Бундэсрата і прэзідэнта Бундэстага.
Спіс канцлераў Германіі з 1949 года (у дужках час знаходжання на пасадзе):
- Конрад Адэнаўэр (1949—1963)
- Людвіг Эрхард (1963—1966)
- Курт Георг Кізінгер (1966—1969)
- Вілі Брант (1969—1974)
- Гельмут Шміт (1974—1982)
- Гельмут Коль (1982—1998)
- Герхард Шродэр (1998—2005)
- Ангела Меркель (2005—2021)
- Олаф Шольц (2021—2025)
- Фрыдрых Мерц (з 2025 года)