Цверач
| Мястэчка | |
| Цверач | |
|---|---|
| літ.: Tverečius | |
| 55°18′40″ пн. ш. 26°35′50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Павет | Уцянскі |
| Раён | Ігналінскі |
| Сянюнія | Цверацкая |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 127 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | LT-30009 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Цверач[1], таксама Цвяра́чус[2] (літ.: Tverečius) — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы, на беразе возера Цверач. Адміністрацыйны цэнтр Цверацкай сянюніі. Месціцца на ўсход ад Ігналіны, каля граніцы з Беларуссю (праходзіць па Дзісне).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Цверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгусцінаў. Таго ж года тут збудавалі мураваны касцёл. Напісанне старабеларускай мовай: Тверечъ[3].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цверач увайшоў у склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштара аўгусцінаў з новым касцёлам.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Цверач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. На 1866 год тут было 18 двароў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Цверач занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі[5], з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З другой паловы сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы, таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва.
У 1920 годзе Цверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Цверач занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 247 чал., з іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 іўдзеяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[6]
| Дынаміка насельніцтва з 1885 па 2011 | |||||
| 1885*[7] | 1866[8] | 1970пер.[9] | 1982[10] | 1987[11] | 2001пер. |
|---|---|---|---|---|---|
| 199 | 247 | 240 | 225 | 300 | 272 |
| 2011пер. | - | - | - | - | - |
| 231 | - | - | - | - | - |
| |||||
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1905—1925)
- Могілкі: капліца
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар аўгусцінаў (1662)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 683.
- ↑ Тверечь. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 5 (Таарджалъ — Яя). СПб, 1885, C. 63
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 683.
- ↑ Tverečius. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 590 psl.
- ↑ Tverečius. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XI t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.XI: Šternbergo-Vaisius, 495 psl. (літ.)
- ↑ Tverečius. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 362 psl. (літ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Twerecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 683.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цверач
