Чэрыкаўскі лясгас
| Чэрыкаўскі лясгас | |
|---|---|
| Краіна | |
| Тып арганізацыі | лясгас[d] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1936 |
| cherikovleshoz.by | |
Чэрыкаўскі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова ў Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Арганізаваны ў 1936 годзе[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лясгас размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Чэрыкаўскага (58%), Слаўгарадскага (40%) і Крычаўскага (2%) адміністрацыйных раёнаў[2].
Лясы лясгаса адносяцца да паўночнай падзоны шырокалісцева-яловых лясоў, да Аршанска-Магілёўскага лесарасліннага раёна, да Сожскага і Бяседскага комплексаў лясных масіваў[2].
Агульная плошча зямель ляснога фонду лясгаса складае 102 407 га. Пераважаюць у разрэзе груп узросту сярэднеўзроставыя насаджэнні (37%), маладнякі займаюць 23%, якія паспяваюць - 27%, саспелыя і перастойныя - 13%[2].
Пераважнай пародай лесапакрытай плошчы з'яўляецца хвоя (55%), бяроза складае 26%, елка - 10,1%, дуб - 1,2%[2].
Лясніцтвы
[правіць | правіць зыходнік]- Вепрынскае лясніцтва
- Гіжэнскае лясніцтва
- Лапаціцкае лясніцтва
- Ліменскае лясніцтва
- Ляснянскае лясніцтва
- Слаўгарадскае лясніцтва
- Чэрыкаўскае лясніцтва
- Язерскае лясніцтва
Вядомыя супрацоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Захаравіч Варонін — Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь (1997), ганаровы грамадзянін Чэрыкаўскага раёна (2004) — працаваў ляснічым 1 класа Верамейскага лясніцтва з 1988 па 2005 год[2].
Помнікі прыроды
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі лясгаса знаходзяцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Вепрынская дуброва» і геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Агаленне Чэрыкаў»[3]
Зноскі
- ↑ Чериковский лесхоз (Могилевская область) (руск.)
- ↑ а б в г д О нас Архівавана 11 сакавіка 2024. (руск.)
- ↑ Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Архівавана 30 лістапада 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леса и лесное хозяйство Могилевской области. Прошлое и настоящее / Н. В. Домненков. ― Могилев, 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка)
- Фільм пра лясгас Архівавана 11 сакавіка 2024.