Эўрапейская норка
| Эўрапейская норка | |
Эўрапейская норка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбтовыя |
| Кляса | Сысуны |
| Сямейства | Куніцавыя |
| Род | Тхары |
| Від | Эўрапейская норка |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Mustela lutreola | |
Эўрапейская норка (Mustela lutreola) — сысун-драпежнік зь сямейства куніцавых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Норкі добра прыстасаваныя да жыцьця каля вады. Маюць гнуткае цела, даўжыня якога 25—43 см, масаю 0,5—1,1 кг, самкі менш самцоў. Галава выцягнутая, з маленькімі круглявымі вушамі. Канечнасьці кароткія, паміж пальцамі лап маюцца невялікія перапонкі, якія дапамагаюць жывёлам плаваць. Афарбоўка цела эўрапейскай норкі вар’іруе ад рудавата-бурага да цёмна-карычневага. Адметнай асаблівасьцю гэтага выгляду норак зьяўляецца наяўнасьць на канцы пысы белай плямы.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасны арэал эўрапейскай норкі ў Эўропе гэта некалькі ізаляваных папуляцыяў: на паўночным усходзе Гішпаніі і паўднёвым захадзе Францыі, у дэльце р. Дунай і цэнтры эўрапейскай часткі Расеі. У Беларусі ў 1980—1990-х гадах былі выяўлены 3 лякальныя папуляцыі эўрапейскай норкі: у вярхоўях р. Ловаці, Лучосы і Сьцьвігі.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ежу здабывае ў вадзе. Ва ўмовах Беларусі асноўным кормам эўрапейскай норкі на рэках зьяўляюцца жабы, дробныя сысуны і рыба невялікіх памераў. Сярод відаў рыб звычайна спажываюцца акунь, плотка, дробны шчупак, уюн і інш. Акрамя таго, у рацыён эўрапейскай норкі ўваходзяць птушкі, рачныя ракі, малюскі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўрапейская норка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў