Якубаўка (Гомель)
Выгляд
Вёска
Якубаўка
|
Яку́баўка[1] (трансліт.: Jakubaŭka, руск.: Якубовка) — былая вёска, якая ў 1957 годзе ўвайшла ў склад г. Гомеля[2]. Знаходзіцца ў Навабеліцкім раёне горада (вуліцы Лугавая і Палявая) на левым беразе ракі Сож.
Раней ўваходзіла ў склад Улукаўскага сельсавета, налічвала 180 двароў і 710 жыхароў.
На момант 2025 года большасць былой Якубаўкі ўсё яшчэ забудавана 1-2-х павярховымі дамамі.
Водныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]Якубаўка (паралельна вул. Палявой) уздоўж падзелена вяслярным каналам (яго шырыня месцамі да 100 метраў), звязаным невялікім каналам з ракой Сож.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёсак Прудок, Якубаўка і пасёлка імя Чапаева, Гомельскага раёна ад 7 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.