Ятрышнік
Выгляд
| Ятрышнік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
| Атрад | Спаржакветныя (Asparagales) |
| Сямейства | Архідныя (Orchidaceae) |
| Род | Ятрышнік |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Orchis L., 1753 | |
Ятры́шнік (Orchis) — род кветкавых расьлінаў сямейства архідных.
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. Больш за 100 (паводле іншых зьвестак каля 60) відаў; на Беларусі 5 відаў: абпалены, дрэмлік, клапаносны, мужчынскі, шлеманосны. Трапляюцца ў вільготных лясах, на ўзлесках, палянах, вільготных лугах.
Шматгадовыя травяністыя расьліны. Каранёвыя клубні суцэльныя. Сьцёблы прамыя, звычайна аблісьцелыя. Лісьце сьцябловае ці ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі няправільныя, белыя, жоўтыя, бэзавыя, ружовыя, у коласападобных суквецьцях. Плод — каробачка.
Лекавыя, дэкаратыўныя расьліны. Клубні некаторых відаў ядомыя, з высушаных вырабляюць лекавы сродак — салеп.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ятрышнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў