Творчыя грамады
Выгляд
(Перанакіравана з «Creative Commons»)
| «Творчыя грамады» | |
| анг. Creative Commons | |
| | |
| Абрэвіятура | «ТГ» |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 2001 (24 гады таму) |
| Тып | дабрачынная |
| Юрыдычны статус | некамэрцыйная арганізацыя |
| Мэта | падтрымка грамадаў агульных ведаў праз вольнае аўтарскае права |
| Штаб-кватэра | Маўнтын-Вію[1] |
| Месцазнаходжаньне | штат Каліфорнія |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | ЗША |
| Афіцыйныя мовы | ангельская |
| Генэральны дырэктар | Кэтрын Стыхлер |
| Выканаўчы дырэктар | Ганна Тумадотыр |
| Старшыня Ўправы | Дэлія Браўн |
| Сакратарка Ўправы | Марыя Морэсхэд |
| Асноўныя асобы | Катрын Ўолш (галоўная дарадца), Білал Рандэры (старшыня Аўдытарскага камітэту)[2] |
| Кіроўны орган | Управа |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 20 (2023 год) |
| Колькасьць валянтэраў | 30 (2023 год) |
| Сайт | creativecommons.org |
«Творчыя грамады» — некамэрцыйная арганізацыя ЗША, галоўнай мэтай якой стае пашырэньне легальнага распаўсюду творчых прац.[3]
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Маўнтын-Вію (штат Каліфорнія). Арганізацыя распрацавала шэраг ліцэнзій, якія маюць агульную назву «ліцэнзіі Creative Commons». Гэтыя ліцэнзіі дазваляюць аўтарам разьмеркаваць, якія правы пакінуць сабе, а ад якіх адмовіцца на карысьць іншых карыстальнікаў. Вікіпэдыя — адзін з самых вядомых сеціўных рэсурсаў, які выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons.
Арганізацыя была заснаваная ў 2001 годзе пры падтрымцы Center for the Public Domain. Першы набор ліцэнзіяў зьявіўся ў сьнежні 2002 году.[4]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьвесткі для сувязі (анг.) // «Творчыя грамады», 2023 г. Праверана 20 лістапада 2023 г.
- ^ Дружына (анг.) // «Творчыя грамады», 2023 г. Праверана 20 лістапада 2023 г.
- ^ Creative Commons FAQ (анг.)
- ^ Creative Commons History (анг.)