Перайсці да зместу

Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі
(Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАНБ)
Заснаваны 1970
Дырэктар Алег Яўгенавіч Кузняцоў
Супрацоўнікаў 65
Аспірантура 03.01.04 Біяхімія
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Гродна
Юрыдычны адрас 230023, Гродна, плошча Антонія Тызенгаўза, 7
Сайт ibiochemistry.by

Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (ІББАЗ НАНБ) — другая (пасля Інстытута біяарганічнай хіміі) профільная арганізацыя навукі Беларусі ў галіне біяхіміі. Месціцца ў Гродне.

Датай заснавання Інстытута лічыцца 1970 год, калі пастановай Прэзідыума АН БССР у Гродне быў створаны Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР з правамі юрыдычнай асобы[1]. На новаствораны Аддзел, які ўвайшоў у склад Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, былі ўскладзены наступныя абавязкі:

  • правядзенне даследаванняў у галіне вывучэння малекулярных механізмаў каталітычнага ўздзеяння тыаміндыфасфату і ролі вітамінаў у рэгуляцыі абмену рэчываў, уключаючы біяхімічныя асновы;
  • распрацоўка навуковых асноў ужывання антыметабалітаў вітамінаў, якія атрыманы шляхам сінтэзу, і натуральных антывітамінных чыннікаў у медыцыне і ветэрынарыі.

У 1985 годзе Аддзел быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі АН БССР[2]1992 — АН Беларусі, з 1997 — НАН Беларусі). Інстытуту былі вызначаны наступныя напрамкі навуковай дзейнасці:

У 1995 Інстытут быў пераведзены ў склад новастворанага Аддзялення медыка-біялагічных навук, дзе прабыў амаль дзесяцігоддзе.

Новым этапам развіцця Інстытута можна лічыць 20062011 гг. Пастановай Прэзідыўма НАН Беларусі 19.01.2006 № 9 і Бюро Прэзідыўма НАН Беларусі 12.05.2006 № 245 была ўтворана Дзяржаўная ўстанова "Навукова-вытворчы цэнтр «Інстытут фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі». Установа ўвайшла ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі і ёй былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:

  • эксперыментальная і клінічная фармакалогія, фармацыя і тэхналогія лекаў, таксікалогія, біяхімія чалавека і жывёл, біямедыцынская і фармацэўтыная хімія;
  • даследаванні і распрацоўка лекаў і другіх фармацэўтычных прадуктаў;
  • даклінічныя, біяэквівалентныя і фармацэўтычныя іспыты;
  • даследаванні і распрацоўкі ў галіне абмену рэчываў і сродказ метабалічнай тэрапіі, біяфармакалогіі і клетачнай тэрапіі.

Са стварэннем Навукова-вытворчага цэнтра асноўныя даследаванні перамясціліся ў Мінск; у Гродне застаўся філіял Інстытута. Сталі праяўляцца крызісныя з’явы.[3] 30 снежня 2011 г.[4] Навукова-вытворчы цэнтр быў рэарганізаваны: арганізацыя ліквідавана, прадпрыемства «АКАДЕМФАРМ» увайшло на правах юрыдычнай асобы ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, астатнія мінскія падраздзяленні Цэнтра — у склад Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Гродзенскія падраздзяленні былі аб’яднаны ў Гродзенскі філіял Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, які ўвайшоў у склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі.

У 2012 годзе на базе Гродзенскага філіяла Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі быў адноўлены Інстытут біяхіміі ў якасці самастойнай Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі». У 2013 Інстытут быў вернуты ў склад Аддзялення медыцынскіх навук[5]. Арганізацыі былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:

Асноўныя кірункі даследаванняў

[правіць | правіць зыходнік]
  • вывучэнне механізмаў абмену рэчываў на ўзроўні цэлага арганізму, асобных органаў, тканак, клеткі і і ферментатыўных рэакцый;
  • карэкцыя парушэнняў абмену рэчываў з дапамогай прыродных біялагічна актыўных злучэнняў і іх вытворных.

Вынікі даследаванняў

[правіць | правіць зыходнік]
  • на арганізмавым, клетачным і малекулярным узроўнях вывучаны метабалізм вітаміна B1, ва ўмовах гіпер- і гіпавітамінозу;
  • даследаваны фізіка-хімічныя ўласцівасці і структура ізаляваных вітаміназалежных ферментаў;
  • вывучана морфабіялогія кары наднырачнікаў жывёл пры стрэсе, расшыфраваны малекулярныя механізмы функцыям цыкла картыкацытаў;
  • вызначаны метабалічныя перадумовы і наступствы ўжывання алкаголю, расшыраны ўяўленні пра біяхімічныя неханізмы патагенезу алкагалізму і прапанаваны новыя падыходы ў прафілактыцы і лячэнні захворвання;
  • атрыманы даныя аб біяхімічных механізмах рэалізацыі біялагічнай актыўнасці і накіраванай рэгуляцыі метабалічнага балансу ў цэнтральнай нервовай сістэме, печані і злаякасных новаўтварэннях амінакіслотамі і іх вытворнымі; на іх аснове створаны новыя эфектыўныя лекавыя прэпараты;
  • высветлена роля біясінтэзу каферменту А ў фарміраванні ўнутрыклетачнага фонду каферменту і яго ацыліраваных форм;
  • даследаваны біятрансфармацыя і фармакалагічная актыўнасць вытворных пантатэнавай кіслаты, распрацаваны на іх аснове сродкі метабалічнай тэрапіі

Навукова-практычная значнасць Інстытута

[правіць | правіць зыходнік]
  • працы ў галіне нейрахіміі і нейрафармакалогіі, біяхіміі алкагольнай і наркатычнай залежнасці, вітаміналогіі, фармакалогіі метабатропных сродкаў і біярэгулятараў, сродкаў метабалічнай тэрапіі;
  • даследаванні некаферментных функцый вітамінаў групы B, вітаміналогіі, фармакалогіі метабатропных сродкаў і біярэгулятараў, сродкаў метабалічнай тэрапіі;
  • працы па фармакалогіі паводзінаў, кардыяфармакалогіі, біяхіміснай фармакалогіі, таксікалогіі, тэхналогіі лекаў;
  • стварэнне ў 2009 першай інавацыйнай фармацэўтычнай вытворчасці ў рэспубліцы — рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «АКАДЕМФАРМ». За час, што прайшоў пасля стварэння, на прадпрыемстве вынайдзены і асвоены выпуск цэлага шэрагу лекаў, у т.л. супрацьпухлінных прэпаратаў, а таксама мінеральных, вітамінна-мінеральных і метабалічных комплексаў.

Вядомыя навукоўцы

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя падраздзяленні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сектар малекулярнай біялогіі
  • Аддзел даклінічнага і эксперыментальнага даследавання
    • Група функцыянальнай марфалогіі
  • Аддзел вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі
  • Аддзел медыка-біялагічных праблем алкагалізму
    • Сектар малекулярнай біялогіі і клетачных тэхналогій
  • Галіновая лабараторыя біярэгулятараў
  1. Постановление № 235 Совета Министров БССР от 11 августа 1970 г. «Об организации Отдела регуляции обмена веществ Академии наук БССР в г. Гродно»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2024. Праверана 3 чэрвеня 2025.
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 сентября 1985 г. №274 «О создании Института биохимии Академии наук БССР»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2024. Праверана 3 чэрвеня 2025.
  3. Что происходит в Гродненском филиале Института фармакологии и биохимии НАН Беларуси?. Гродненская правда.
  4. Автоматизированная система информационного обеспечения управленческой деятельности НАН Беларуси - Институт фармакологии и биохимии НАН Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2017. Праверана 21 снежня 2013.
  5. Веды. - 2013. - 7 кастрычніка. - С.2.(недаступная спасылка)
  6. Семененя Игорь Николаевич Архівавана 20 кастрычніка 2021. (руск.) // Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі
  • Інстытут біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 267. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1970 году. — Мн., 1971.
  • Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992—1996 годах. — Мн., 1997.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1999 годзе. — Мн., 2000.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. — Мн., 2002.
  • Отчет о предварительных итогах деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. — Мн., 2005.
  • Отчет о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2011 году. — Мн., 2012.
  • Отчет о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2012 году. — Мн., 2013.